Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Нацыянальная ідэя – важны чыньнік прагрэсу”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі уважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

“Некалі Алесь Адамовіч казаў, што пры засільлі звыродлівай улады і абмежаванасьці прыродных рэсурсаў Беларусі трэба займець вельмі значную, вялікую ідэю, якая вывела б яе ў склад сучасных краінаў. Гэта праўда. Нацыянальная ідэя – важны чыньнік прагрэсу, а то і фізычнага існаваньня ў сьвеце. Расея, напрыклад, увайшла ў заняпад, бо зжыла сваю імпэрскую ідэю і цяпер паўстала перад праблемай вынаходзтва новай. Але што да Беларусі, дык у яе ёсьць важная, і аж занадта актуальная ідэя – гэта свабода і Незалежнасьць...”

Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG