Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Суд не задаволіў скаргі К.Шацікавай на пракуратуру


Радыё Свабода Сёньня Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі Крысьціны Шацікавай на пастанову пракуратуры гэтага ж раёну. Пракуратура адмовілася прыцягваць да адказнасьці міліцыянтаў, якія 23 сакавіка гвалтам даставілі Шацікаву ў псыхіятрычную лякарню.

Праз скаргу Крысьціна Шацікава намагалася адмяніць пастанову сьледчага пракуратуры Рамана Дзьмітрычэнкі.

Ён не знайшоў падставаў, каб заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія 23 сакавіка гвалтам даставілі Шацікаву ў псыхіятрычную лякарню. Сьледчы ня ўбачыў падставаў і для справы супраць адміністрацыі лякарні, дзе Шацікаву гвалтам трымалі тры дні.

Пасьля агучваньня рашэньня судзьдзя Сяргей Каралёў патлумачыў яго:

“Суд ня можа змусіць пракуратуру распачаць тую ці іншую крымінальную справу. Гэта можа зрабіць толькі пракуратура. Калі ў суд паступіць такая крымінальная справа, суд яе разгледзіць і прыме адпаведнае закону рашэньне”.

Крысьціна Шацікава гэтак патлумачыла прысуд Сяргея Каралёва:

“Судзьдзя дужа правільна зрабіў. Ён застрахаваў сябе і ад улады, і ад мяне. У прынцыпе, ён як бы і нічога не парушыў”.

На судзе адвакатка Крысьціны Шацікавай дзеяньні адміністрацыі назвала наўмысным беспадстаўным утрыманьнем здаровага чалавека ў псыхіятрычнай лякарні.

Адвакатка чарговы раз зьвярнула ўвагу суду на парушэньні працэдураў ды законнасьці затрыманьня ды шпіталізацыі ейнай кліенткі.

Крысьціна Шацікава і ейная адвакатка неўзабаве пададуць скаргу ў абласную пракуратуру. Калі ня ўдасца знайсьці рады і там, будуць скардзіцца ў Генэральную пракуратуру.

Нагадаем, Крысьціну Шацікаву 23 сакавіка гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычную лякарню і пратрымалі там тры дні. Падставай для шпіталізацыі сталася нібыта скарга суседзяў Шацікавай.

У красавіку Крысьціна Шацікава прайшла незалежнае абсьледаваньне ў Асацыяцыі незалежных псыхіятраў Расеі пры Маскоўскім цэнтры правоў чалавека. Мэдычныя экспэрты асацыяцыі прызналі Крысьціну Шацікаву псыхічна здаровым чалавекам.


• Крысьціна Шацікава судзіцца з пракуратурай, 18.06.2007 • Магілёў: пракуратура не задаволіла скаргі Крысьціны Шацікавай, 11.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG