Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Не здавайце кроў, ды і ўсё"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 27 чэрвеня, серада.24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Зіноўеў: “Адказ журналісту Генэральнага пракурора: “Ты ведаеш лепш” паказвае, як з грамадзянамі ў пракуратурах размаўляюць. Дзякуй”.

Анастас Семяновіч: “Добры дзень, паважаная “Свабода”. Таварышы апазыцыя, то бок Калякін, Лябедзька і іншыя, Вы вырашылі ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. Я думаю, што сёньняшняй апазыцыі не перамога патрэбная, а гульня ў выбары. Няўжо вам, таварыш Лябедзька, Калякін і іншым не зразумела, што вы сваімі беспрынцыповымі дзеяньнямі будзеце дапамагаць імітаваць выбары.

Калі вы ня можаце прымусіць улады пайсьці на дэмакратызацыю жыцьця ў краіне, тады адкрыта заявіце і не падыгрывайце дыктатуры. Я думаю, вам ужо час сыходзіць з палітычнага поля. Няхай вашы месцы зойме моладзь. Колькі можна наступаць на адны і тыя ж граблі?! Не зьмяняць выбарчы кодэкс - значыць дапамагчы Лукашэнку сфармаваць “кішэнны” парлямэнт, якія яму патрэбен”.

Спадар: “Сёлета гэтых бедных пэнсіянэраў і так усяго пазбаўляюць. І апошняе, што сумленна зарабіў, ільготы. У той жа час іншым слаям грамадзтва павышаюць пэнсіі – па 800-900 тысяч. Трэба гэтых дэпутатаў, якія там сядзяць, пачынаць ільготаў пазбаўляць, а не рабочы кляс”.

Спадар: “Добры дзень, “Свабода”. Дзякуй, што маё выказваньне пра добрую навіну далі ў эфір. Але вось ужо вы ў каторы раз згадваеце пра страйк донараў. Дык вось, падаецца так, нібыта гэта асноўная крыніца іх заробкаў – здача крыві. Такі жабрацкі ўзровень, што людзі павінны гандляваць крывёю. Не хацелася б іх пакрыўдзіць гэтым, але ж гэта такі тавар, для якога не патрэбныя нейкія складзкія памяшканьні. Не здавайце, ды і ўсё.

Але калі гэта апошняя крыніца, то не так проста, канечне, патрэбна патрабаваць і захаваць гэтыя льготы. А калі гэта для таго, каб дапамагчы людзям, дык не здавайце, і дзяржава сама падвысіць кошты на гэту кроў. І ня трэба будуць тыя самыя льготы. Хацелася б пачуць камэнтар. Вось у мяне, напрыклад, была бяда – я сваю бульбу ня здаў, дык яна пачала псавацца, расьці. І тут быў момант, калі ў роспачы чалавек. А з крывёю што? Кроў яна і ёсьць кроў. Дзякуй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG