Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: пракуратура патрабуе для Шчукіна больш жорсткага пакараньня


Радыё Свабода, Віцебск Пракуратура Першамайскага раёну апратэставала прысуд, вынесены грамадзкаму актывісту Валер’ю Шчукіну Першамайскім райсудом 8 чэрвеня. Судзьдзя Натальля Гур’ян прысудзіла журналісту і праваабаронцу некалькі штрафаў – усяго на 1 мільён 661 тысячу рублёў, хаця прадстаўнік пракуратуры адразу патрабаваў пакараць Шчукіна арыштам.

Суд прызнаў Валер’я Шчукіна вінаватым у хуліганстве паводле 189-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Падставай для абвінавачаньня сталі ўлёткі, у якіх праваабаронца напісаў пра тое, што сябры акруговай і абласной камісіяў сфальшавалі вынікі мясцовых выбараў.

Пацярпелымі па гэтай справе судзьдзя прызнала старшыню акруговай камісіі №52 Алу Калесьнік, намесьніцу старшыні Тацяну Ўкражэнку, сяброўку камісіі Надзею Агееву, а таксама сяброўку абласной выбарчай камісіі Тацяну Буевіч. Але гэтыя спадарыні не падавалі заяваў, каб завязаць супраць Валер’я Шчукіна крымінальную справу: справа была распачатая з ініцыятывы пракурораў Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску.

Паводле пратэсту пракуратуры, найбліжэйшым часам Першамайскі раённы суд мае разгледзець справу Валер’я Шчукіна другі раз.

• Пракурор патрабуе для Валер’я Шчукіна месяц арышту, 08.06.2007 • Віцебск: Шчукіна будуць судзіць за абразу сябраў выбаркаму, 06.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG