Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 21 чэрвеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра выключэньне Беларусі з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Рашэньне Рады міністраў Эўразьвязу набыло сілу 21 чэрвеня: наступствам стане недаатрыманьне краінаю, па максымальных падліках, да 400 мільёнаў эўра ў год. Камэнтары:

“Няма льготаў у краіне – няма і для краіны”;

“400 млн. эўра – гэта амаль столькі ж, колькі Расея штогод адлічае за кампанію “Белтрансгаз”. Нават гонар адчуваеш за наш урад – гэта ж трэба ўсё так разьлічыць!”;

“Ізноў пацерпіць паспаліты люд, а чыноўнікі як езьдзілі на службовых мэрсэдэсах, так і будуць, прычым за наш з вамі кошт”.

У блогу agafon-bel абмяркоўваюць матэрыял інфармацыйнага сайту “Беларускі партызан” пра магчымую адстаўку дзяржсакратара Савету бясьпекі Віктара Шэймана. Камэнтары:

“Пакуюць валізкі? Каля напярэдадні згадалі дэфолт 1998-га году, значыць, штосьці здарыцца”;

“Тут без партызанаў відаць, што ўладзе лепей было б пакінуць яго ў цені”.

Акадэмік Аляксандар Вайтовіч апублікаваў на аналітычным сайце “Наше мнение” свой артыкул “Навука: праблемы і прапановы”, дзе даецца аналітычны агляд стану навукі ў краіне. Аўтар адзначае разбурэньне кадравага патэнцыялу і заняпад тэхнікі, нізкае фінансаваньне навуковых распрацовак і пры канцы падсумоўвае: “Пераход на рынкавыя цэны на энэрганосьбіты вымусіў урад распачаць распрацоўку праграмы інавацыйнага разьвіцьця”. Камэнтары ў дзёньніку Аляксандра Вайтовіча:

“У Беларусі адсутнічаюць нармальныя стандарты кіраваньня. Пакуль праблема ня вырашаная, няма сэнсу разьвіваць навуку”;

“Занадта строгія стандарты забіваюць магчымасьць творчага падыходу, прыўнясеньня новага і г.д. Адсюль клясычнае: вось спачатку абарані як трэба дысэртацыю, а пасьля займайся “чым хочаш”.

Блогер Войша Мілавід (Андрэй Нікалаеў) даслаў для “Начной Свабоды” нізку вершаў “За вольнасьць вашу і нашу!”, якія малююць зрэз жыцьця аднаго паўстанца-ліцьвіна:

Воля й няволя

Малюсь за Радзіму – якая ёсьць. Малюся – за тую, што будзе. Волю й няволю – дары нябёс – мы абіраем, людзі. Мы – рэжысэры свайго жыцьця. Мы ж – выканаўцы ролі. Самі ў быцьцё мы бярэм зь небыцьця волю альбо няволю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG