Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я Джуста — Барначын ня хоча адмаўляцца ад сваёй дачкі


Радыё Свабода Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла італьянскай сям’і Джуста й Барначын, што 11-гадовая сірата Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўдачарэньню. Афіцыйны ліст зь Менску дасланы для азнаямленьня і Гэнуэскаму суду ў справах непаўналетніх. Гэтую інфармацыю італьянскім мэдыям пацьвердзіў амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксей Скрыпко.

Паводле адвакатаў італьянскіх сужэнцаў Алесандра Джуста й Марыі-К’яры Барначын, афіцыйны ліст зь Менску — адказ на пісьмовую просьбу гэтай сям’і.

Напачатку году ў Беларусі пастанавілі не аддаваць на міжнароднае ўсынаўленьне сіротаў, якіх уладкавалі ў адну прыёмную сям’ю разам з братамі й сёстрамі. Італьянская сям’я папрасіла, каб беларускія ўлады дапамаглі ім — каб ня ставіліся абыякава да жаданьня самой дзяўчынкі, якая цяпер разам з братам выхоўваецца ў сям’і жодзінцаў Васілеўскіх.

Як сьведчыць Каміла Дальчыні, адвакат сям’і Джуста — Барначын, Віка Мароз па-ранейшаму паўтарае, што хоча вярнуцца ў Італію.

“Нам вядома, што для дзяўчынкі цяперашняя сытуацыя ёсьць калясальным псыхалягічным выпрабаваньнем”, — кажа Каміла Дальчыні.

Паводле яе словаў, “нават нягледзячы на тое, што ў італьянскай сям’і празь месяц зьявіцца ўласнае дзіця, шчасьлівай на ўсе сто адсоткаў сям’ю Джуста й Барначын не назавеш. Віка — гэта першае дзіця, ад ад якога яны пачулі словы “мама” ды “тата”. Адмовіцца ад дзяўчынкі яны ніколі ня змогуць”.

Гэтыя ж словы пастаянна паўтарае і сама Марыя-К’яра:

“Мы ня спынімся, таму што мы ізноў хочам абдымаць тую, што лічым сваёй дачкой. Мы любім яе як сваю дачку. І мы будзем верныя ёй. Віка моцная дзяўчынка, якая спрабуе супрацьстаяць розным несправядлівасьцям лёсу. Чаму ніхто ня хоча ўлічваць яе жаданьня вярнуцца ў Італію?”

Тым часам намесьніца міністра адукацыі Беларусі Тацяна Кавалёва мяркуе, што Віцы Мароз зусім някепска ў яе прыёмнай сям’і ў Жодзіне.

“Органы апекі інфармуюць нас, што ў Вікі склаліся добрыя дачыненьні з братам, зь сям’ёй. І адпаведныя пэдагагічныя цэнтры тэрытарыяльныя канстатуюць, што ў дзяўчынкі псыхалягічна і эмацыйна ўсё нармальна складаецца”, — гаворыць Тацяна Кавалёва.

• Сям’я Джуста і Барначын чакае сына і па-ранейшаму змагаецца за дачку, 16.03.2007 • Менская пракуратура вінаваціць італьянскую сям''ю ў хлусьні, 12.02.2007 • Масіма Сантора: “Віка мусіць вярнуцца на радзіму”, 22.09.2006 • Увечары ў Рыме завершацца перамовы наконт Вікі Мароз, 19.09.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG