Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Курапаты ўпісаныя ў гісторыю Беларусі” </B>


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Незалежна ад таго, ці будзе ў Курапатах пампэзны ці шыкоўны мэмарыял, ці яны будуць закатаныя пад асфальт, усё-ткі праўда ўжо выйшла з падзямельля, яна жыве і ў гісторыі Беларусі яна ўжо прапісаная навек. Ну але, канешне, было б вельмі добра, каб гэтая праўда знайшла нейкае матэрыяльнае ўвасабленьне, каб людзі бачылі нейкі знак, сымбаль таго, што там адбывалася ў 30-я гады і задавалі сабе пытаньне – хто вінаваты? Ну але, відаць, гэтага ня будзе, і ў тым страта для грамадзтва. Але для гісторыі ўжо яны знойдзеныя і ўпісаныя ў гісторыю Беларусі, я думаю, навек”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG