Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Юрась Алейнік


Радыё Свабода

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Юрась Алейнік, які ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце наладзіў кампанію супраць скасаваньня студэнцкіх ільготаў. Юрася выключылі з Акадэміі нібыта за прагулы, і цяпер ён судзіцца за аднаўленьне на вучобе.

Мы раскажам пра прэм''еру ў Нацыянальным опэрным тэатры, пра супрацу ўладаў Жлобіну і грамадзкіх ініцыятываў у беларусізацыі жлобінскіх аўтобусаў і пра тое, як мужчыну ў Лоеўскім раёне на Гомельшчыне ажанілі безь ягонай згоды.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчую суполку "Беларускі клімат", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць творы Ірыны Жарнасек.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" ў вёску Крывошын Ляхавіцкага раёну, у перадачы "Беларускае замежжа" – пра грамадзкую дзейнасьць беларускай моладзі па-за межамі Беларусі, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай студыі" – гутарка зь літаратурным крытыкам Анатолем Сідарэвічам пра новы 20-томавы збор твораў Якуба Коласа.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG