Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артуру Фінькевічу абмежавалі час пабыўкі ў горадзе


Радыё Свабода Учора яму дазволілі знаходзіцца па-за межамі камэндатуры няпоўныя дзьве гадзіны. Сёньня адказны за выхад у горад маёр Уладзімер Міхайлаў дазволіў Артуру выйсьці ў горад на паўтары гадзіны. На знак пратэсту палітвязень адмовіўся ад такой ласкі.

Са слоў Артура Фінькевіча, раней кіраўніцтва спэцкамэндатуры альбо не дазваляла яму наагул выходзіць у горад, альбо дазваляла на цэлы дзень. За дзьве гадзіны пабыўкі ў горадзе ён ня можа схадзіць у лазьню, у цырульню ды адпачыць. Неахайны жа выгляд зьняволенага можа стаць падставай для спагнаньня. У спэцкамэндатуры душ рамантуецца.

У пятніцу Выканаўца абавязкаў начальніка спэцкамэндатуры Сяргей Куськоў абмежаваў час наведваньня палітвязьня.

4 чэрвеня Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні.

• У спэцкамэндатуры не выключаюць хуткага вызваленьня Артура Фінькевіча, 8.06.2007



У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” А. Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу. Ад 29 чэрвеня ён адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG