Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Але чаму гораду Глыбокаму не надаць імя Напалеона?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 7 чэрвеня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Пытаньне наконт ільготаў на Беларусі прападзе само па сабе. Ільготнікаў хутка ня будзе. Застанецца толькі адзін ільготнік – Аляксандр Рыгоравіч”.

Яцкевіч Аляксандр, Віцебск: “Добры вечар, паважаная “Свабода”. Заўтра мяне запрасілі на імпрэзу. Цікава тое, што я павінен пайграць нешта, мне там заплацяць, але мяне аформілі па дакумэнтах нібыта я працую ў мэтадычным цэнтры абласным. Дык мяне ж звольнілі па ўказу прэзыдэнта, па кантракту. І ўжо два гады.

Ну, запрасілі, можа, і дзякуй. Цікава, што там будзе. Там павінны быць бібліятэкары. І гэта мерапрыемства для бібліятэкараў. І гэта ня дрэнна. Зь іншага боку, нашай першай гімназіі прысвойваюць імя Пушкіна. Пушкін – геній, і ніхто гэтага не аспрэчвае. І я ў тым ліку вельмі паважаю гэтага паэта. Але думаю, што на Беларусі было ня менш знакамітых людзей. Можна было іх імя надаць гімназіі. І трэцяе.

Калі Напалеон праходзіў пра Глыбокае, ён сказаў: “Я гэты горад зраблю адным з самых прыгожых гарадоў Эўропы”. Яго мары ня спраўдзіліся. Але чаму гораду Глыбокаму не надаць тое самае імя Напалеона? Дзякуй вялікі”.

“Днямі я паслаў на імя Праляскоўскага ў Адміністрацыю прэзыдэнта ліст вельмі вялікі з многімі фактамі і аб тым, што мяне несправядліва звольнілі з працы. Калі я патэлефанаваў, мне сказалі, што мой ліст выкінулі, ня сталі разглядаць. З другога боку, я сьпіртнога два гады ў рот не бяру ні пра якіх абставінах. Там я думаю нават ня есьці. Бо я ведаю, як дзейнічае ЛСД, я ведаю, як атруты ўзьдзейнічаюць на сардэчную мышцу. А ў мяне як ніяк была апэрацыя на сэрцы. Але тым ня менш я пайду праводзіць тое мерапрыемства. Вельмі карысна і вельмі цікава, калі там ня будзе ніякіх іншых акалічнасьцей. Прабачце, дзякую”.

Ларыса, Менск: “Пра льготы. Указ не падпісаны. За паўгады ўсё можна зьмяніцца. Будуць улічаныя незадавальненьні. І ўсё прыйдзе ў норму. Такое ўжо здаралася. Трэба параіць ураду перагледзець свае льготы. У першую чаргу тыя, хто будуе катэджы ў раёне Драздоў і на Цнянскім вадасховішчы. Яны павінны падаць дэклярацыі пра свае даходы. І няхай плацяць падаткі, бо там гуляюць вялікія грошы. Што, раптам казна за год апусьцела?! Трэба спытаць кіраўнікоў. І, можа, перагледзець вялікія аклады. І трэба падвысіць пэнсіі,к аб мы маглі варта жыць, бо цэны на базары і ў магазынах ужо зашкальваюць. І таму на прылаўках усяго шмат, але людзі праходзяць міма. І многае залежваецца, бо купляць няма за што”.

Спадарыня: “Пажаданьне ўдзельнікам конкурсу “Беларусь, якую не паказвае БТ”. Зрабіць мікрафільм аб сям’і Крысьціны Шацікавай, бо ў яе цудоўныя, прыгожанькія і дагледжаныя дзеткі. А сама яна спалучэньне танюткага шкла і адмыслова гартаванага мэталу. Зьміцер Завадзкі мог бы ганарыцца такой сястрой”.

Спадарыня: “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”. Я сёньня паслухала, як пазваніў на “Свабоду” спадар і сказаў, што трэба ўсім краінам акружыць Расею ракетамі. Ён справядліва сказаў, разумны чалавек, я яго часта слухаю. Я яго хачу падтрымаць. Бо зь імі ніяк па-іншаму. Яны ніякай дэмакратыі ня робяць і рабіць ня будуць.”.

Іван Карпавіч, Менск: “Я хачу сказаць наконт ільготаў. У гэтых бедакоў пэнсіянэраў, інвалідаў і іншых хочуць скараціць ці прыбраць, ня важна. Я хачу прапанаваць грошы Лукашэнку і вялікія грошы. Трэба скараціць міліцыю на 50%, скараціць КДБ на 50%, скараціць армію на 50%, скараціць вэртыкаль на 50%, прэзыдэнцкую каманду на 50% і скараціць усе лімузыны ў гэтых чыноўнікаў…І будзе грошай, што некуды будзе дзяваць. Вось выхад з фінансавай праблемы. Гэта першае.

Другое. Калі навядуць парадак у рамонце дарогаў, дамоў, капітальнага рамонту? Гэта пакуты людзкія! Людзі паміраюць з-за капітальнага рамонту. Гэта генацыд свайго ж народу ажыцьцяўляецца. Гэта адзін бок. Другі. Калі вы спыніце кошты падымаць?! Пэнсіі не хапае! Чыноўнікі, вось сядзьце на месяц на любую пэнсію, нават высокую, і пажывіце! Потым даведаецеся, як гэта будзеце. Паходзіце па крамах, шукаючы, дзе косткі і хлеб таньней. Вось мая прапанова: трэба спусьціцца чыноўнікам да простага люду”.

Мікалай Бельскі: “Добры дзень. Пытаньне да Пазьняка. Шаноўны Зянон Станіслававіч, адкажыце, калі ласка, што спрыяла ўзьнікненьню фашызму? Пагроза сусьветнай пралетарскай рэвалюцыі? Імкненьне ворага абараніць Бацькаўшчыну і вызваліць іншыя народы сьвету? Адно жаданьне гегемоніі нацыстаў ці што іншае? Дзякуй.

І яшчэ пытаньне на “Свабоду”. Як адным махам за сэзон пазбавіцца ад каларадзкага жука? Высьветлілася, што ёсьць такая фаза сьпеласьці, пры якой адзіны раз увёўшы “хімію,” таптаць іх болей не патрэбна. Хацелася б ведаць, калі наступіць фаза сьпеласьці. Цалкам па Беларусі. І дакладней па месцах прапіскі каларадзкага жука”.

Спадар: “Добрай раніцы. Калісьці я захапляўся паэтам Дранько-Майсюком і на такую вось мэлёдыю паклаў яго верш “Восень у Вэрсалі”. Калі ён прыйдзе, дык дайце яму паслухаць.

Дзякую за ўвагу. І здароўя Леаніду Дранько-Масюку. Яшчэ адзін яго санэт я паклаў на музыку…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG