Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На атрыманьне літоўскай візы цяпер можна запісацца па тэлефоне


Радыё Свабода Для атрыманьня літоўскай візы грамадзянам Беларусі цяпер можа тэлефанаваць у консульскую службу амбасады Літвы і загадзя запісацца для падачы дакумэнтаў. Супрацоўнікі консульскай службы нават прапануюць прыходзіць з поўным пакетам дакумэнтаў, каб адразу ўсё аформіць. Як вырашаюцца візавыя праблемы беларускіх грамадзянаў у амбасадах Літвы, Латвіі й Польшчы?

З надыходам лета колькасьць беларусаў, якія хочуць наведаць Літву, значна павялічваецца.

Прэсавы аташэ літоўскай амбасады Крысьціна Паканітэ адзначае:

“Відавочна, што, спрашчаючы працэдуру атрыманьня візаў праз папярэдні запіс, наша амбасада ўзяла на сябе дадатковыя абавязкі. Але практыка паказвае, што з гэтым мы спраўляемся.

Улетку мы яшчэ і павялічваем колькасьць кантактаў з турыстычнымі фірмамі. Гэта азначае, што кожная фірма, якая акрэдытаваная пры амбасадзе, цяпер можа штотыдзень прыносіць дакумэнты. Раней жа такое практыкавалася толькі два разы на месяц”.

Штодня літоўская амбасада выдае звыш паўтысячы візаў. Але гэтая лічба магла быць і большай, адзначае спадарыня Паканітэ:

“Узьнікаюць сытуацыі, калі — не зь віны амбасады — мы ня можам максымальна выкарыстаць нашых прапускных здольнасьцяў. Даволі часта людзі, якія папярэдне запісаліся на прыём, не прыходзяць да нас. Альбо турфірмы прыносяць меншую колькасьць пашпартоў, чым яны задэкляравалі, не папярэдзіўшы пра гэта амбасаду”.

Цяпер на тэрыторыі амбасады Літвы ідзе будаўніцтва — консульскі аддзел пашыраецца. Гэтую працу хочуць завершыць да восені.

Прэсавы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўская адзначае, што попыт на візы ў Польшчу па-ранейшаму застаецца высокім. Прыкладам, сёлета толькі консульскі аддзел у Менску ўжо выдаў больш за 40 тысяч візаў:

“Пажадана пачаць афармленьне візы за два тыдні да прызначанага выезду. Каб пасьпець усё зрабіць, трэба паклапаціцца загадзя. І тады ўсім будзе зручней”, — кажа прэсавы сакратар польскай амбасады ў Беларусі.

Кіраўніца консульскага аддзелу амбасады Латвіі ў Беларусі Дзірда Ліепеня нагадвае, што візы ў Латвію для грамадзянаў Беларусі па-ранейшаму застаюцца бясплатнымі. Чэргаў у амбасаду няма, кажа яна:

“Прымаем усіх, хто прыходзіць. І так штодня”.

Ва ўсіх трох амбасадах падкрэсьлілі — дзейная цяпер сыстэма выдачы візаў застанецца да далучэньня гэтых краінаў да Шэнгенскага пагадненьня. Дыпляматы лічаць, што верагоднасьць пашырэньня Шэнгенскай зоны менавіта ў наступным годзе — прыкладна 80%.

• Шэнгенская віза цяпер каштуе 60 эўра, 16.01.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG