Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка атрымаў ордэн ад Расейскай праваслаўнай царквы


Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка сёньня быў узнагароджаны ордэнам сьвятога князя Уладзімера І ступені. Гэта – найвышэйшая ўзнагарода Расейскай праваслаўнай царквы для сьвецкіх асобаў.

Узнагароду Лукашэнку ўручыў мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філярэт падчас урачыстасьцяў з нагоды асьвячэньня адноўленай ракі сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.

У грамаце патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ адзначаецца, што кіраўнік Беларусі ўганараваны ордэнам “ва ўвагу да дапамогі ў аднаўленьні срэбнай ракі для мошчаў сьвятой Эўфрасіньні, ігуменьні Полацкай”.

Гэта ўжо ня першая царкоўная ўзнагарода Лукашэнкі. Летась ён атрымаў ад Беларускай праваслаўнай царквы ордэн Кірылы Тураўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG