Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч уступае ў "Малады Фронт"


Вольга Караткевіч, Прага Старшыня руху "За Свабоду", былы кандыдат на пасаду прэзыдынта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў, што хоча стаць сябрам "Маладога Фронту".

Аляксандар Мілінкевіч, які сочыць за працэсам над маладафронтаўцамі, заявіў, што хоча ўступіцьу гэтую арганізацыю. Перад будынкам суду на працягу дня была акцыя салідарнасьці з маладафронтаўцамі. Перад прысутнымі выступіў Аляксандар Мілінкевіч, які сярод іншага сказаў, што хоча падтрымаць "Малады Фронт" і заявіў пра намер уступіць у гэтую арганізацыю.

Камэнтуючы сваю заяву Свабодзе, Мілінкевіч сказаў: "Узрост і сілы дазваляюць. Таму я з маладымі. І настрой выдатны. Пэрспэктыва Беларусі ў надзейных руках".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG