Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянцы спрачаюцца пра будучы фільм “У імя Марыі”


Радыё Свабода Пра будучы фільм рэжысэра Франка Д’яфэрыя “Ў імя Марыі “нямала пішуць у прэсе і пра яго ўжо пачалі спрачацца ў Італіі. Дыскусіі вакол учынку Джуста й Барначын не спыняюцца. Адны італьянцы падтрымліваюць сям’ю, большасьць жа перакананыя, што сваімі дзеяньнямі сужэнцы нашкодзілі іншым.

Прадстаўніца італьянскай чарнобыльскай асацыяцыі Стэфанія Гасман, якая сустракалася са здымачнай групай фільму “Ў імя Марыі”, кажа:

“Мы ўжо восем гадоў супрацоўнічаем зь беларускімі інтэрнатамі. Я згодная зь меркаваньнем, што дзеля каханьня да аднаго нельга ахвяраваць лёсамі іншых. І калі сям’я не захацела вяртаць Марыю, мы адразу напісалі прэзыдэнту Італіі, каб Марыю вярнулі.

Вельмі добра, што Беларусь аднавіла паездкі для сірот. Большасьць дзіцячых сіроцкіх установаў у Беларусі знаходзіцца ў надта цяжкім стане. Мы павінны думаць пра гэта і дапамагаць усім беларускім дзецям”.

Тым часам прадстаўніца іншай асацыяцыі “Сябры дзяцей” Марыя Вілья мае іншае меркаваньне:

“Гэта дзяўчынка павінна жыць са сваімі бацькамі. Яны ў яе ёсьць. Гэта тыя, каго Марыя называе мамай і татам. Вам гэта зразумела?”

Паводле Марыі Вільі, падобна многім яе сябрам, яна ня можа забыць словаў Вікі Мароз у інтэрвію генуэскаму радыё. На выдатнай італьянскай мове дзяўчынка сказала:

“Я хачу ў Італію, да мамы”.

Сёньня ўвечары ў італьянскім курортным мястэчку Фінале Лігурэ, што непадалёк ад Генуі, адбудзецца вялікая імпрэза з удзелам сяброў мясцовых чарнобыльскіх ініцыятываў. Мэта сустрэчы — асьветніцкая праца з тымі сем’ямі, якія бяруць удзел у арганізацыі сёлетніх вакацыяў. Удзельнікі імпрэзы абмяркуюць аздараўленьне маленькіх чарнобыльцаў, а таксама леташні выпадак зь Вікай Мароз і сям’ёй Джуста — Барначын з Кагалета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG