Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ленінскім РАУС у Горадні — 11 затрыманых


Сяргей Астраўцоў, Горадня Міліцыянты затрымалі сёньня 13 маладых актывістаў, двух зь якіх адпусьцілі, астатнія знаходзяцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі.

Як паведаміў адзін з затрыманых, на іх складаецца пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Міліцыянты сказалі, што пасьля гэтага затрыманых даставяць у суд.

Моладзь знаходзілася каля будынку паравога млыну на вуліцы Васілька, які пачалі руйнаваць. Хлопцы разгарнулі дзьве расьцяжкі: “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”. Усіх удзельнікаў зьнялі на відэа. У пастарунку на цяперашні час трымаюць чатырох дзяўчат і сем хлопцаў.

• Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў, 23.05.2007 • У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын , 23.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG