Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты: “Дзіркі ў бюджэце не павінны прыкрываць нашымі льготамі”


Альгерд Невяроўскі, Менск Удзельнікі сёньняшняй студэнцкай акцыі распавялі нашаму карэспандэнту, чаму выступаюць супраць адмены льготаў.

Студэнт: “Мы лічым, што трэба адмяняць льготы. У цывілізаваных краінах ільготаў амаль няма. Але тады мы мусім пераходзіць да рынкавай эканомікі. А калі людзі атрымліваюць у сярэднім 300 даляраў, і тое ў Менску, то як можна адмяняць ільготы?”

Студэнт: “Мы адмоўна ставімся. Я жыву ў Клімавічах. Каб даехаць зь Менску дахаты, я плачу 20 тысяч рублёў. А цяпер буду 40 тысяч плаціць. На стыпэндыю 120 тысяч цяпер жыць амаль што немажліва. Прыйдзецца браць больш грошай у бацькоў, а гэтага не дазваляе сумленьне”.

Студэнт: “Цалкам адмоўна. Мы мусім выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю. Таму тут і сабраліся”.

Студэнтка: “Гэта вельмі дрэнна, калі адмяняюць ільготы ў студэнтаў, школьнікаў, інвалідаў і пэнсіянэраў”.

Студэнт: “Дзіркі ў бюджэце не павінны прыкрываць нашымі льготамі. Мы дастаткова безабаронная кляса людзей, якая жыве на стыпэндыю. Мы ня ў стане аплачваць поўнага праезду ў транспарце”.

Студэнт: “Я стаўлюся вельмі нэгатыўна. У польскіх, літоўскіх, амэрыканскіх студэнтаў ёсьць зьніжкі на праезд. І калі ў нас гэтага ня будзе, Беларусь ня можа лічыцца эўрапейскай краінай. Каб студэнты мелі годную стыпэндыю, тады можна было б і адмяніць ільготы”.

Студэнтка: “У нас не такая вялікая стыпэндыя, каб езьдзіць за поўны кошт”.

Студэнт: “За поўны кошт мы езьдзіць ня можам, бо і так не хапае стыпэндыі, каб пражыць месяц”.

• Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG