Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу зьмянілі працу


Любоў Лунёва, Менск Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, які адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, атрымаў лягчэйшую працу — пілаваць дошкі. Раней ён вымушаны быў цягаць бярвёны, нягледзячы на хваробу.

Пра гэтую зьмену ён паведаміў у лісьце, які даслаў паплечнікам. Сябры Зьмітра непакояцца, што пасьля выпіскі з турэмнага шпіталю такое “палягчэньне” можа зноў выклікаць праблемы са здароўем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG