Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у сьвеце ў фатаздымках: 5 – 13 траўня


Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках.

5 траўня. Расейская міліцыя затрымлівае ўдзельніка дэманстрацыі за легалізацыю марыхуаны, Масква



6 траўня. Перад адным з выбарчых участкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі



6 траўня. Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі Нікаля Сарказі прамаўляе да сваіх прыхільнікаў



6 траўня. Адна з барыкадаў, збудаваная дэманстрантамі, нязгоднымі зь перамогай Нікаля Сарказі, Парыж



6 траўня. Лідэр партыі “Вялікая Расея” Дзьмітры Рагозін на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды заснаваньня партыі, Масква



7 траўня. Дэманстрацыя супраць палітыкі іранскага прэзыдэнта М.Ахмадзінэжада і за вызваленьне палітычных вязьняў, Стакгольм



7 траўня. Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш і каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ у часе яе візыту ў ЗША, Вашынгтон



7 траўня. Прэзыдэнты Грузіі М.Саакашвілі і Эстоніі Т.Г.Ільвэс у Тбілісі



7 траўня. Месца выбуху газу каля вёскі Лука, Украіна



8 траўня. Цырымонія ўскладаньня вянкоў да помніку Невядомаму салдату (“Бронзаваму салдату”), Талін



8 траўня. Прэзыдэнты Таджыкістану Э.Рахмонаў і Ірану М.Ахмадзінэжад, Тэгеран



10 траўня. Прэзыдэнты Казахстану Нурсултан Назарбаеў і Расеі Ўладзімір Пуцін у Астане, Казахстан,



10 траўня. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр абвяшчае аб сваім сыходзе з пасады



10 траўня. Міністар фінансаў Вялікай Брытаніі й магчымы наступнік Тоні Блэра Гордан Браўн каля рэзыдэнцыі прэм’ера, Даўнінг-стрыт 10, Лёндан



10 траўня. Антыпуцінская дэманстрацыя перад расейскай амбасадай у Кіеве.



11 траўня. Начальнік расейскага генштабу генэрал Юры Балуеўскі і адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна ў часе сустрэчы ў Брусэлі



11 траўня. Прэзыдэнты Расеі Ул.Пуцін і Туркмэністану Г.Бэрдымухамэдаў закладаюць сымбалічны камень расейска-туркмэнскай школы



11 траўня. Нефармальны саміт кіраўнікоў Літвы, Украіны, Азэрбайджану, Грузіі і Польшчы, прысьвечаны пытаньням пошуку альтэрнатыўных крыніцаў паставак энэрганосьбітаў, Кракаў



11 траўня. Будучы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і сыходзячы з пасады прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, Парыж



11 траўня. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс ушаноўвае памяць эмігрантаў з Расеі, Беларусі, Украіны – пасьляваенных ахвяраў сталінізму, Прага

Ушанаваньне памяці эмігрантаў з Расеі, Беларусі, Украіны – пасьляваенных ахвяраў сталінізму, Прага, 11 траўня 2007 г., прэзыдэнт В.Клаўс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG