Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Калдун выйшаў у фінал "Эўрабачаньня-2007"


Радыё Свабода Сёлетні конкурс – 51 і праходзіць у сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі. Беларускі выканаўца Дзьмітры Калдун выйшаў у фінальную частку і будзе выступаць пад трэцім нумарам у суботнім фінале.

21-гадовы Дзмітры Калдун выканаў песню "Work Your Magic" на вершы Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава.

Д.Калдун выступаў пад чацвёртым нумарам пасля артыстаў з Баўгарыі, Ізраілю і Кіпра. Усяго ў паўфінале спаборнічалі 28 выканаўцаў. Наўпрост у фінал прайшлі прадстаўнікі 14 краінаў. Упершыню ў конкурсе ўдзельнічаюць Чэхія, Грузія, Сэрбія, Чарнагорыя.

У студзені Дзьмітры Калдун стаў пераможцам Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекту "ЕўраФэст" паводле вынікаў фінальнага гала-канцэрта "Дарога на "Эўрабачаньне".

У мінулыя гады ўдзельнікі музычнага конкурсу "Эўрабачаньне" ад Беларусі – дуэт "Аляксандра і Канстанцін", Анжаліка Агурбаш і Паліна Смолава - у фінал не прабіваліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG