Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія дэмакраты вінавацяць менскіх у недэмакратычнасьці


Радыё Свабода У Магілёве адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам лідэраў рэгіянальных арганізацыяў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, Партыі БНФ і незарэгістраванай партыі Свабоды й прагрэсу.

Актывісты партыяў афіцыйна пацьвердзілі, што ня будуць браць удзелу ў рэгіянальнай канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны.

Магілёўскія палітыкі лічаць, што цэнтральныя органы аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня здолелі выпрацаваць дакладнай зразумелай мэты Кангрэсу. На іхную думку, мэханізм вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс несправядлівы, незразумелы й непразрысты.



Палітыкі выказалі спадзеў, што іхнае рашэньне не прывядзе да разбурэньня гарадзкой і абласной кааліцыяў на Магілёўшчыне.

Удзельнічаць у канфэрэнцыі, якая мае адбыцца 12 траўня, зьбіраюцца дэлегаты ад рэгіянальных арганізацыяў Партыі камуністаў беларускай ды Партыі працы.

Як паведаміў нам кіраўнік магілёўскай абласной філііі АГП Уладзімер Шанцаў, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве, АГП настойвае на правядзеньні рэгіянальнай канфэрэнцыі, будзе браць у ёй удзел і “не вітае рашэньня тармазіць працэс падрыхтоўкі да Кангрэсу”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG