Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі й праваабаронцы патрабуюць перагледзець справу Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Грамадзкая камісія “Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням” заклікае грамадзянаў Беларусі зьвяртацца ў Вярхоўны Суд з патрабаваньнем аб’ектыўна перагледзець справу экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Да 18 траўня Вярхоўны Суд мае разгледзець наглядную скаргу на прысуд, які ў 2006 годзе вынес палітыку Маскоўскі раённы суд Менску, а потым пацьвердзіў Менскі гарадзкі суд.

Нагадаем, Аляксандар Казулін быў асуджаны да пяці з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі беспарадкаў і хуліганстве.

Сябры грамадзкай камісіі прааналізавалі справу Аляксандра Казуліна й заяўляюць, што яна “цалкам сфабрыкаваная”. Да таго ж камісія адзначае, што падчас сьледзтва і працэсу парушаліся правы былога кандыдата на прэзыдэнта, якога ўжо болей за год трымаюць за кратамі.

Грамадзкая камісія патрабуе прыцягнуць да адказнасьці асобаў, вінаватых у “пазапраўным утрыманьні й зьняволеньні Аляксандра Казуліна”.

Грамадзкая камісія “Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням” паўстала ў чэрвені 2006 году. У яе склад уваходзяць вядомыя палітыкі й праваабаронцы Аляксей Кароль, Уладзімер Ганчарык, Людміла Гразнова, Генадзь Фядыніч, Ігар Рынкевіч ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG