Алесь Пушкін прыехаў у Варшаву ўсяго на некалькі гадзінаў, але за гэты час мастак пасьпеў прадставіць гледачам шэраг сваіх карцін, запісы пэрформансаў і сьвяткаваньняў старажытных беларускіх сьвятаў, якія мастак ладзіць у сваім родным мястэчку Бобр.
“Мне вельмі спадабалася. Гэта мая другая асабістая сустрэча з творчасьцю Алеся Пушкіна. Спадабаліся ягоныя карціны, якасьць жывапісу, тое, як мастак адлюстроўвае душу беларускую, гісторыю”, – кажа студэнтка зь Беларусі, якая прыйшла на сустрэчу.
Раней Алесь Пушкін узяў удзел у пленэры разам з польскімі, украінскімі і літоўскім мастакамі недалёка ад Варшавы ў горадзе Вэнгрув.
“Падчас тыднёвага пленэру намалявалі шмат карцінаў, прысьвечаных гэтай зямлі”, – кажа Пушкін.
Ня выключана, што Алесь Пушкін упрыгожыць таксама будынак украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Шчэціне, дзе былі праведзеныя папярэднія перамовы ў гэтай справе.
“Царква яшчэ дабудоўваецца, – кажа мастак. – Я паказаў там свае працы і думаю, што калі будзе магчымасьць, можна будзе праславіць беларускую школу манумэнтальнага мастацтва ў Шчэціне. Вельмі хацеў бы, бо там шмат беларусаў таксама жыве”.
Працы Алеся Пушкіна, намаляваныя гэтым разам у Польчшы, будуць выстаўленыя ў адным з прыгажэйшых месцаў Варшавы – парку Каралеўскія Лазенкі.