Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія актывісты могуць аспрэчыць арышт


Радыё Свабода Сёньня Гомельскі абласны суд аднавіў тэрміны абскарджваньня адміністрацыйных арыштаў двум гомельскім актывістам — Уладзімеру Кацору і Ўладзімеру Шыцікаву.

Абодва яны былі пакараныя арыштамі на 5 сутак — спадар Шыцікаў нібыта за хуліганства перад Днём Волі, а Ўладзімер Кацора адразу пасьля сьвята — за тое, што не прыйшоў у міліцыю напярэдадні.

Спадара Кацору да таго ж аштрафавалі, таксама нібыта за хуліганства, на 155 тысяч рублёў.

Пакараньні актывісты спрабавалі аспрэчыць праз суд Савецкага раёну Гомелю пасьля выхаду з ізалятару на волю.

Аднак старшыня суду Аляксандар Кострыкаў, які й пакараў актывістаў арыштамі й штрафам, сам адхіліў апэляцыю. Спаслаўся на тое, што пяцідзённы тэрмін дзеля абскарджваньня прайшоў.

Гэтая акалічнасьць зьдзівіла актывістаў, паколькі ў сваіх пастановах пра арышты той жа Кострыкаў пазначаў: тэрмін абскарджваньня — дзесяць дзён.

Гэта дало падставу аблсуду аднавіць тэрміны абскарджваньня арыштаў актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG