Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флэш-моб на пляцы Якуба Коласа


Любоў Лунёва, Менск А 18-й гадзіне паводле менскага часу на пляцы Якуба Коласа ў Менску дэмакратычная моладзь правяла флэш-моб.

Некалькі моладзевых актывістаў з розных дэмакратычных груповак разгарнулі газэты "Народная воля", "Наша Ніва", "Згода" і іншыя. Яны дэманстратыўна іх чыталі. Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымалі, але міліцэйскі апэратар усіх зьняў на камэру.

Паколькі абышлося без затрыманьняў, маладзёны паведамілі, што цягам сёньняшняга вечара яны зладзяць яшчэ некалькі такіх міні-акцыяў – на Кастрычніцкім пляцы, пляцы Перамогі, а таксама ў іншых месцах Менску.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG