Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёсіф Сярэдзіч атрымаў прэмію "За адданасць прынцыпам свабоды слова"


Вячаслаў Кулік, Менск Галоўны рэдактар незалежнай грамадзка-палітычнай газэты “Народная воля” Ёсіф Сярэдзіч названы ляўрэатам Ганаровага дыплёма імя І. Герменчука “За адданасьць прынцыпам свабоды слова” ў 2007 годзе.

Пра прысуджэньне ўзнагароды абвешчана сёньня ва Ўсясьветны дзень свабоды друку.

У інтэрвію Радыё Свабода Ёсіф Сярэдзіч сказаў, што выдаўцы і журналісты недзяржаўных СМІ ў Беларусі – прадаўжальнікі справы Ігара Герменчука.

“Мой сябра і калега быў шчыры, самаадданы чалавек, які ахвяраваў сваім здароўем у імя Свабоды Слова”, – кажа Ёсіф Сярэдзіч.

Ігар Герменчук і Ёсіф Сярэдзіч разам працавалі ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Былі аўтарамі законапраекту Закону аб друку. Газэта Ігара Герменчука “Свабода” мела наклад звыш 100 тысяч асобнікаў, “Народная воля” Ёсіфа Сярэдзіча на сёньня найбольш масавая сярод апазыцыйных выданьняў.



Узнагарода для журналістаў “За адданасьць прынцыпам свабоды слова” імя Ігара Герменчука заснаваная ў 2005 годзе Грамадзкім аб’яднаньнем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з Нарвэскім ПЭН-цэнтрам і нарвэскай праваабарончай арганізацыяй “Дом правоў чалавека”.

Гэта другое па ліку прысуджэнне Ганаровага дыплома. Нагадаем, першым яго ляўрэатам стала ў 2005 годзе галоўны рэдактар недзяржаўнай гарадзенскай газэты “Біржа інфармацыі” Алена Раўбецкая.



Гл. таксама • С.Калінкіна: “Свабодныя людзі не дапусьцяць СМІ, якія іх замбіруюць”

Гл. таксама • В.Хадасоўскі: “Трэба стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для ўсіх СМІ”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG