Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі М.Ермаловіча


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску прэзэнтавалі кнігу Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі Міколы Ермаловіча па культурна-асьветніцкаму клюбу “Спадчына” Анатоль Белы Анатоль Валахановіч і Надзея Сармант.

У кнігу ўвайшлі яго лісты, выступы, прамовы гісторыка Міколы Ермаловіча, а таксама цыкл вершаў Ермаловіча. Сярод твораў: “Думка і воля”, “Водпаведзь”, “Кастусь Каліноўскі”.

Кніга выйшла накладам 150 асобнікаў.

Мікола Ермаловіч – гісторык, які сфармуляваў новую навуковую канцэпцыю ўтварэньня Вялікага княства Літоўскага, даказаў, што ВКЛ – беларуская дзяржава, удакладніў межы старажытнай Літвы.

Мікола Ермаловіч загінуў у 2000 годзе. Менск:на прэзэнтацыі кнігі Міколы Ермаловіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG