Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрыманыя трое ўдзельнікаў чарнобыльскай акцыі


Радыё Свабода, Віцебск Старшыню віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, кіраўніка гарадзкой суполкі тае ж партыі Уладзіслава Токарава і актывіста Сяргею Белазеку апэцназаўцы затрымалі на Усьпенскай горцы, дзе тутэйшыя прадстаўнікі дэмсілаў сабраліся ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю.

Каля дзесятка міліцыянтаў і яшчэ каля дзесятка спэцназаўцаў назіралі, як Кастусь Смолікаў выступаў перад прысутнымі з прамовай А Уладзіслаў Токараў трымаў бел-чырвон-белы сьцяг. Сяргея Белазеку затрымалі талькі за тое, што ў яго на шыі быў бел-чырвон-белы шалік.

Усе затрыманыя знаходзяцца зараз у Кастрычніцеім райаддзеле міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Супольная акцыя прадстаўнікоў віцебскае апазыцыі распачалася на беразе Заходняй Дзьвіны. Дзеля памяці ахвяр Чарнобылю мясцовыя дэмакраты пусьцілі па рэчцы вянок з жалобнай чорнай стужкай.

Потым усе прысутныя падняліся на Усьпенскую горку да Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У акцыі ўзялі ўдзел каля 30-ці чалавек.



Актывісты пускаюць жалобны вянок па Заходняй Дзьвіне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG