Вечар распачнецца з гутаркі, падчас якой будуць абмеркаваныя чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. Між іншым плянуецца зладзіць слайд-шоў па выніках Чарнобыльскага шляху-2007.
Пасля гутаркі наведнікам будуць прадэманстраваныя дакументальныя фільмы “Жылі-былі” і “Завядзёнка” беларускага рэжысэра Галіны Адамовіч. “Жылі-былі” – фільм, які па-мастацку спрабуе асэнсаваць маштаб Чарнобыльскай бяды. “Завядзёнка” – кіназамалёўка пра жыцьцё беларускага Палесься.