Чэмпіянат Эўропы ў футболе ўпершыню пасьля 1976 году зноў вернецца ва Ўсходнюю Эўропу ў 2012 годзе. Па гарачых сьлядох пасяджэньня ў Кардыфе вырашана: матчы 16 нацыянальных камандаў эўрапейскага кантыненту пройдуць у шасьці польскіх гарадох і чатырох украінскіх (у ліку паўднёвых суседзяў Беларусі -- Кіеў, Данецк, Днепрапятроўск і Львоў). На нечаканы для многіх выбар правядзеньня чэмпіянату неадкладна адрэагавалі ня толькі польскія ды ўкраінскія заўзятары, але й фондавыя рынкі. Так, навіна прывяла да росту польскага фондавага індэксу да гістарычнага максымуму!
Футбольны камэнтатар Беларускага тэлебачаньня Павал Баранаў прагназуе яшчэ большую эканамічную актыўнасьць Польшчы і Ўкраіны. Але ўдакладняе, каму перадусім мусяць гэтыя краіны падзякаваць за вызначэньне канчатковай прапіскі эўрапэйскага футбольнага форуму-2012:
Баранаў: “Вельмі прыемная навіна. Парадаваўся за суседзяў – за палякаў, і асабліва за ўкраінцаў. Найперш таму, што нам усё ж ва Ўкраіну патрапіць прасьцей, чым у Польшчу. Але галоўнае тое, што калі б эўрапэйскім футболам і надалей кіраваў Юхансан, нічога падобнага не адбылося б. Плаціні прыйшоў да ўлады дзякуючы падтрымцы перш за ўсё краін Усходняй Эўропы і, магчыма, недзе ў кулюарах ён паабяцаў украінцам і палякам: у выпадку падтрымкі абавязкова іх кандыдатуры, як кажуць, “прапіхне”. Так яно і адбылося. Але без Мішэля Плаціні такое рашэньне было б немагчыма”.
Да прэзэнтацыі нацыянальнай заяўкі ад пачатку найбольш адказна паставілася ўкраінская дэлегацыя, якая выправілася ў Кардыф на чале з прэзыдэнтам краіны Віктарам Юшчанкам. За Ўкраіну агітавалі самыя вядомыя і папулярныя у сьвеце ўкраінцы – форвард ангельскага “Чэлсі” Андрэй Шаўчэнка, баксёр Віталь Клічко, рэкардзмэн у скачках з шастом Сяргей Бубка.
У нядаўнім мінулым форвард беларускай зборнай Аляксандар Хацкевіч шмат гадоў выступаў у складзе кіеўскага “Дынама” і перакананы: і Польшча, і, натуральна, Украіна заслужылі права прымаць эўрапейскае першынства:
Хацкевіч:“Украіна сябе ўжо паказала летась на чэмпіянаце сьвету, прадэманстраваўшы найлепшы вынік сярод усіх камандаў краін былога СССР. Вельмі здорава выступілі. А гэтае рашэньне – крок яшчэ больш істотны наперад. Гэта надзвычай важна для разьвіцьця ўкраінскага футбола. Дый Усходняя Эўропа нарэшце правядзе такі значны форум у сябе. Канешне, гэта і дадатковыя ўліваньні: інфрастуктура новая, новыя сучасныя стадыёны будавацца будуць. Так што ў сэнсе разьвіцьця, натуральна, вялікі крок наперад і вялікая асабістая заслуга Рыгора Міхайлавіча Суркіса (кіраўнік украінскай футбольнай фэдэрацыі -- РС). Але там людзі над гэтым працуюць ужо другі дзясятак гадоў, людзі ўсур’ёз займаюцца ўкраінскім футболам”.
Апроч таго, як лічыць Аляксандар Хацкевіч, гэта яшчэ і ўнікальная магчымасьць ня толькі заўзятарам, але й футбольным спэцыялістам зь Беларусі рэальна ўбачыць вялікі футбол не на экране, а на футбольнай арэне.
Цяпер тытул чэмпіёнаў Эўропы мае зборная Грэцыі, якая перамагла ў 2004 годзе на першынстве ў Партугаліі. Наступны чэмпіён вызначыцца ў 2008-м на футбольных арэнах Аўстрыі і Швайцарыі. А першым чэмпіёнам кантыненту ў 1960 годзе сталі футбалісты каманды Савецкага Саюзу.