Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта абміне Беларусь


Радыё Свабода Расейскае Мінпрамэнэрга зноў унесла ва ўрад праект пастановы пра будаўніцтва кампаніяй "Транснафта" другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы (БТС-2).

Праект нафтаправода магутнасьцю да 80 мільёнаў тон у год Расея раней выкарыстоўвала як сродак ціску на Беларусь.

Будаўніцтва гэтага трубаправоду дазволіць Расеі адмовіцца ад транзыту нафты праз Беларусь і Польшчу ў Эўразьвяз па нафтаправоду "Дружба".

Паводле газэты «Коммерсантъ», гэтым разам ідэя БТС-2 абмяркоўваецца ўрадам у закрытым рэжыме – хутчэй за ўсё, стратэгічная адмова ад "Дружбы" ужо зацьверджана.

Нягледзячы на вырашэньне студзеньскага нафтавага крызысу ў стасунках з Беларусьсю расейскі ўрад мае намер вярнуцца да праекта будаўніцтва другой галіны Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы.

У Мінпрамэнэрга пацьвердзілі, што дапрацаваны праект распараджэньня ўраду аб пашырэньні магутнасьці БТС за кошт будаўніцтва новай галіны Унеча–Вялікія Лукі–Прыморск зноў унесены ва ўрад. У міністэрстве сказалі, што рэалізацыя праекта “будзе садзейнічаць росту экспартнага патэнцыялу Расеі, а таксама дазволіць паменшыць транзытную рызыку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG