Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з мастаком Аляксеем Марачкіным


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з мастаком Аляксеем Марачкіным. Адказы госьця на пытаньні наведнікаў сайту чытайце на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Аляксей Марачкін нарадзіўся 10 сакавіка 1940 году ў вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (1962), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін з заснавальнікаў мастацкага аб''яднаньня “Пагоня”. Быў членам арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, створанага 19 кастрычніка 1988 году.

Нядаўна адбылася прэзэнтацыя аднаго з апошніх твораў мастака – карціны “Плошча”.

У інтэрвію "Свабодзе" Аляксай Марачкін сказаў:

"На цяперашнюю выставу "Пагоні" я даў больш "крутыя" творы – "За элегантную перамогу, альбо Адмарозкі", "Сьляза Міндоўга" і "Кліч у нікуды". Вось якраз апошні твор – на тэму "інтэграцыі" Беларусі і Расеі. Гэты мой нонканфармізм – якраз рэакцыя на тое, што адбываецца ў Беларусі. І "начальнік краіны" сам правакуе такія тэмы. І я іншасказальна, мэтафарычна, з адценьнем іроніі і сарказму паказваю сёньняшнюю сытуацыю".
XS
SM
MD
LG