Радыё Свабода Сёлетні вялікдзень у Магілёве выдаўся сонечным, але халодным. Студзёны паўночны вецер панаваў у горадзе. На гарадзкіх могілках было нешматлюдна. Памерлых традыцыйна ў Магілёве наведваюць на Радаўніцу. Гарадзкія вуліцы былі таксама нешматлюднымі. Вестку пра ўваскрэсеньне Хрыстова магілёўцы сустракалі ў храмах.