Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Барыс Гарэцкі


Радыё Свабода У чацьвер, 15 лютага, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды будзе размаўляць адзін зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Барыс Гарэцкі.

Барысу Гарэцкаму 20 год, ён навучаецца ў Беластоцкім унівэрсытэце на праграміста, верыць у Бога й сапраўдную сьвятую Беларусь. У “Маладым Фронце” з 2001 году.

21 сакавіка міліцыянты затрымалі Барыса на вуліцы. Праверылі ўсе рэчы ў заплечніку, і калі знайшлі там матэрыялы, прысьвечаныя Дню Волі, адвезьлі ў дзяжурную частку міліцыі. Там на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. На судзе даводзілі, што Б.Гарэцкі нецэнзурна лаяўся. Згодна з новым Адміністрацыйным кодэксам, міліцыянты мусілі знайсьці сьведак. Аднак у судзе яны казалі, што на вуліцы Валгаградзкай, дзе шмат прадпрыемстваў і крамаў, а пятай вечара не было мінакоў. Таму адзінымі сьведкамі сталі якраз тыя, хто затрымлівалі юнака.

Судзьдзя Юры Гарбатоўскі пакараў Барыса арыштам на 12 сутак. Пасьля прысуду Барыс Гарэцкі на знак пратэсту абвясьціў галадоўку, якую трымаў да канца свайго арышту.

Зараз разам з чатырма сваімі паплечнікамі ён знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць “Маладога Фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Хутка яе мусяць перадаць у суд.

“Cытуацыя з крымінальным перасьледам актывістаў “Маладога Фронту” вельмі напружаная, фактычна, кожны дзень ходзім па нажы, але дзякуючы Богу мы яшчэ не ў турме і спадзяемся на добры вынік гэтых усіх падзеяў”.

Барыс Гарэцкі будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG