Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Юшчанка ідзе на непапулярныя меры дзеля будучыні Ўкраіны”


Ганна Соўсь, Менск Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа пра вялізную цікавасьць да таго, што цяпер адбываецца ва Ўкраіне, паколькі суседнія краіны зьвязвае ня толькі гісторыя, але і сучасныя палітычныя рэаліі.

“Мне падаецца, што, калі Юшчанка ўсё ж пайшоў на такія меры пасьля таго, як ён вельмі працяглы час спрабаваў аб’яднаць два берагі Дняпра, гэта значыць, што насамрэч ёсьць рэальная пагроза, што зьнікае мэханізм супрацьвагаў, які ўсталяваўся ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў, і палітычная эліта была прэзэнтаваная на розных узроўнях улады.

Яны былі апанэнтамі, але балянс захоўваўся. Прэзыдэнт прадстаўляў прыхільнікаў памаранчавай рэвалюцыі, прэм’ер-міністар адносіўся да апанэнтаў.

І цяпер мы бачым, што тая хісткая сытуацыя, якая была ў Вярхоўнай Радзе, пачынае зьнікаць, і паступова самаго Юшчанку абстаўляюць чырвонымі сьцяжкамі. Відаць, гэта паўплывала на тое, каб Юшчанка пайшоў на не зусім папулярныя меры. Але гэта, відаць, дзеля будучыні Украіны”, — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG