Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск дастаўлены целы загінулых у Самалі


Радыё Свабода У менскім аэрапорце “Менск-2” прызямліўся самалёт зь целамі адзінаццаці загінулых тыдзень таму ў Самалі авіяспэцыялістаў транспартнага самалёта "Іл-76".

Гэтым жа рэйсам на радзіму прыляцелі і дзесяць тэхнічных супрацоўнікаў авіякампаніі “Трансавіяэкспарт”. Паводле першапачатковага пляну, яны мелі пачаць дэмантаж рухавікоў іншага "Іл-76", які 9 сакавіка гэтаксама быў абстраляны падчас пасадкі ў аэрапорце Магадышу, але экіпаж здолеў пасадзіць самалёт.

Самалёт у Менску сустрэлі прадстаўнікі “Трансавіяэкспарту”. Сваякі загінулых у аэрапорце не былі заўважаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG