Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сябра “Грамады” накіраваў скаргу ў пракуратуру


Радыё Свабода Жыхар Берасьця Антон Стасюк просіць, каб абласная пракуратура прыцягнула да адказнасьці асобаў, што затрымалі яго 25 сакавіка каля Берасьцейскага цэнтральнага ўнівэрмагу.

У сваёй заяве спадар Стасюк паведамляе, што міліцыянты затрымалі яго дзеля “тлумачальнай гутаркі”. Але ў пастарунку міліцыя склала пратакол за распаўсюд бюлетэню берасьцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” “Разам з народам” і ўлёткі да Дня Волі.

Сябра БСДП “Грамада” Антон Стасюк у сваёй заяве цьвердзіць, што не распаўсюджваў гэтых друкаваных выданьняў — таму сьведчаньні міліцыянтаў і супрацоўніка аддзелу ідэалягічнай работы Берасьцейскага гарвыканкаму Сяргея Дубіны, які складаў пратакол, фальшывыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG