““Белтэлекам” не займаецца адключэньнем нейкіх сайтаў у інтэрнэце. “Белтэлекам” — гэта эксплюатацыя сетак, а не пытаньні кантэнту і адпаведнасьці сайтаў патрабаваньням іншых структураў. “Белтэлекам” не вырашае пытаньняў працы асобных сайтаў”.
Начальнік групы інфармацыі й камунікацыі “Белтэлекаму“ Аляксей Федарынчык, даводзячы недатычнасьць “Белтэлекаму“да блякаваньне незалежных інфармацыйных сайтаў 25 сакавіка
"Кожны чалавек на Дзень Незалежнасьці атрымаў магчымасьць адсьвяткаваць яго так, як ён хацеў. Хто хацеў патузацца зь міліцыяй, патузаўся, хто хацеў мірнага шэсьця — атрымаў, хто хацеў мітынгу — атрымаў, хто хацеў разам з уладай сьвяткаваць — атрымаў. Сьвята па поўнай праграме”.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч пра сёлетняе сьвяткаваньне Дня Волі