Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Крысьціна Шацікава на свабодзе


Радыё Свабода Сёньня апоўдні грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву вызвалілі з магілёўскага псыхіятрычнага шпіталю. Рашэньне пра выпіску прыняла мэдкамісія, якая не знайшла падставаў для прымусовага ўтрыманьня яе ў гэтай установе. Пры гэтым прычыны тэрміновай шпіталізацыі Крысьціны Шацікавай невядомыя. Грамадзкую актывістку гвалтоўна трымалі ў магілёўскай вар’ятні ад 22 сакавіка.

Адразу па выхадзе са шпіталю Крысьціна Шацікава паведаміла “Свабодзе” пра тое, што зь ёй адбывалася пасьля затрыманьня:

К.Шацікава: “Я ляжала прывязанай. Мяне пастаянна калолі. Калолі наркотык. Мяне папярэдзілі, што я нацыянальны герой і мушу выбіраць — сядзець дома, альбо мяне заб’юць”.
“Мяне прывезьлі сюды. Ніхто мне не прадстаўляўся. Я патрабавала свайго адваката і прадстаўніка міліцыі. Міліцыянт стаяў, я зьвярнулася да яго: вы павінны выклікаць супрацоўніка міліцыі, а ён пачаў мацюкацца. Дакумэнтаў, паводле якіх мяне афармлялі, мне не паказвалі.

Я ляжала прывязанай. Ім было загадана не даваць пра мяне аніякай інфармацыі. Насамрэч я ня ведаю, колькі я тут праляжала. Мяне пастаянна калолі. Калолі наркотык. Я ўвесь час спала. Мяне папярэдзілі, што я нацыянальны герой і мушу выбіраць — сядзець дома, альбо мяне заб’юць”.

Па сканчэньні мэдычнага кансыліюму маці грамадзкай актывісткі Сьвятлану Міхайлаўну запрасілі на гутарку да доктара. У гутарцы доктар не сказаў пра прычыны, якія выклікалі тэрміновую шпіталізацыю Крысьціны Шацікавай. Вось што паведамілі “Свабодзе” Сьвятлана Міхайлаўна:

“Пра здароўе не гаварылі. Яна распытвала пра тое, чаму дачка ўзялася за гэтую справу. Я запыталася — яна ж нармальная? Яна ж была нармальная? Яны адказалі, што так, яна нармальная, проста яна такая асоба”.



23 сакавіка пасьля гутаркі ў магілёўскай управе КДБ Крысьціну Шацікаву гвалтам заштурхнулі ў аўтамабіль “Ніва” і некуды павезьлі. У суботу ўвечары пра месца знаходжаньня Крысьціны паведаміў невядомы па тэлефоне. У нядзелю дзяжурная доктарка псыхіятрычнага шпіталю Алена Бат пацьвердзіла, што пацыентка Шацікава знаходзіцца ў 8-м аддзяленьні шпіталю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG