Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі акцыі 25 сакавіка: “Мы прыйшлі на сьвята волі”


Радыё Свабода Сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка пачалося зь сілавога наступу супрацоўнікаў міліцыі і спэцназу Удельнікаў акцыі выціснулі з праспэкту Незалежнасьці. Людзей прымусілі прайсьці вуліцамі Гарадзкі вал і Няміга — і толькі пазьней яны здолелі патрапіць да Акадэміі навук, дзе адбыўся мітынг.

Скандаваньне: “Ганьба, ганьба, ганьба!”

Карэспандэнтка: “Скажыце, калі ласка, вы выпадкова ці адмыслова сюды прыйшлі?”

Спадарыня: “Адмыслова. Я прыйшла падтрымаць свой народ”.

Карэспандэнтка: “Што вы думаеце пра тое, што адбываецца?”

Спадарыня: “Вычварэнства. Людзі ж сюды на сьвята прыйшлі”.

Спадар: “Настрой у нас сьвяточны, але бачым вось, як міліцыянты з воляй народу змагаюцца. Але волю народу не перамагчы”.

Карэспандэнтка: “Скажыце, калі ласка, як вы апынуліся тут? Хто вы?”

Спадар: “Я прадпрымальнік, прыйшоў сюды ня сьвята, але міліцыянты адабралі ў мяне бел-чырвона-белы сьцяг”.

Спадар: “А мне куртку парвалі, бо на рукаве пасачак быў”.

Карэспандэнтка: “А які той пасачак быў?”

Спадар: “Бел-чырвона-белы. Дык адарвалі рукаў. Ён там цяпер каля КДБ ляжыць”.

Карэспандэнтка: “Што вы пра гэта думаеце?”

Юнак: “Нічога дзіўнага для нашай краіны”.

Юначка: “Амапаўцы мацюкаюцца і штурхаюцца, і пры гэтым крычаць, каб не выходзілі на праезную частку”.

Скандаваньне: “Разам, разам, разам!”

Карэспандэнтка: “Маладыя людзі, чаму вы сёньня тут?”

Юнак: “Мы прыйшлі адзначыць нашае сьвята волі”.

Юначка: “Бо мы змагаемся за праўду”.

Карэспандэнтка: “Як удалося сюды патрапіць?”

Юначка: “Былі праблемы, цясьнілі, але прабраліся”.

Карэспандэнтка: “Ня страшна было ісьці?”

Юначка: “Спачатку было, але пасьля, калі мы пабачылі, што нас шмат…”

Юнак: “Як кажуць гішпанцы, аб’яднаная група непераможная”.

Дзяўчаты: “Ура, жыве Беларусь!”

Скандаваньне: “Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG