Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гмаху познаньскай ратушы залунаў бел-чырвона-белы сьцяг


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Улады Познані на знак салідарнасьці зь беларускім народам вывесілі сёньня на будынку ратушы бел-чырвона-белы сьцяг.

Кіраўнік познаньскага Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру Віталь Воранаў апавёў:

“Такое здараецца ўпершыню. Раней у Польшчы, на такім раённым узроўні і так далёка ад Беларусі не ўшаноўвалі беларускіх сьвятаў. Гэта яшчэ адзін сыгнал, што Польшча сапраўды чакае дэмакратычных пераменаў у Беларусі”.

Мерапрыемствы да Дня Волі адбываюцца сёньня таксама ў Гданьску і Беластоку.

Увечары ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG