Калі а 23-й гадзіне ён выйшаў з пад’езду дома, у якім жыве, у двары яго чакаў міліцэйскі нарад. Паводле пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня, Валер Шаўчэнка брыдка лаяўся і не даваў спаць грамадзянам. Суд па адміністрацыйнай справе адбудзецца 26 сакавіка, а да гэтага Валер Шаўчэнка будзе знаходзіцца ў камэры папярэдняга зьняволеньня.
Яшчэ аднаго наваполацкага актывіста, Ігара Сухарукава, затрымалі 22 сакавіка. Ён атрымаў 5 сутак арышту.
Яшчэ аднаго наваполацкага актывіста, Ігара Сухарукава, затрымалі 22 сакавіка. Ён атрымаў 5 сутак арышту.