Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае Менск не ўжываць сілы да мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка


Радыё Свабода Прэзыдэнцтва Эўразьвязу зрабіла заяву ў зьвязку з працяглым запалохваньнем актывістаў беларускіх няўрадавых арганізацый, лідэраў палітычных партый і моладзевых актывістаў напярэдадні мірнай акцыі, што мае адбыцца 25 сакавіка ў Менску.

“Мы настойліва патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі забясьпечыць грамадзянам Беларусі рэалізацыю іх права на свабоду слова і мірных сходаў”, гаворыцца ў заяве. Прэзыдэнцтва ЭЗ таксама заклікае беларускія ўлады ня ўмешвацца ў гэты працэс і “не дапускаць нападу на дэманстрантаў з боку сілавых структураў”.

У заяве таксама ўтрымліваецца занепакоенасьць станам палітвязьняў у Беларусі і патрабаваньне іхнага неадкладнага вызваленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG