Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Гарэцкага трымаюць у турме на вуліцы Акрэсьціна


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага затрымалі супрацоўнікі міліцыі на вуліцы Валгаградзкай, калі ён выйшаў з дому. Яны праверылі ў ягоным заплечніку ўсе рэчы і завезьлі хлопца ў дзяжурную частку міліцыі Першамайскага раёну Менску.

У міліцыі на Барыса Гарэцкага склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў Барыс ішоў па вуліцы і гучна нецэнзурна лаяўся.

Заўтра, 22 сакавіка, Барыса будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну. Хутчэй за ўсё, суд адбудзецца ў аддзеле міліцыі на вуліцы Астрашыцкай, дзе знаходзіцца кабінэт судзьдзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG