Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – Іна Кулей


Радыё Свабода

Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" ўдзельнічае кіраўніца камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі Іна Кулей. Апошнімі днямі яна была ў журы фэстывалю дакумэнтальнага кіно ў Празе "Адзін сьвет". Сярод іншага яна пракамэнтуе апытаньне "Чым розьніцца жанчына-палітык ад мужчыны-палітыка".

Досьледы – жанчыны ў сілавых структурах. У Беларусі ў войску служаць каля 3 з паловай тысяч жанчын. Таксама мы раскажам пра суседнія краіны.

Апытаньне – чаго ніколі нельга казаць жанчынам?

Прагучаць кінаагляд Максіма Жбанкова, АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава пра гурт "Сьцяна", а ў "Начной чытанцы" – творы Ўладзіміра Някляева.

Пасьля 23-й – у "Экспэртызе Свабоды" – роля жанчын і жаночых арганізацый у беларускім грамадзтве, "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" – пра лёс беларускіх тэрыторыяў у XX стагодзьдзі, падарожжа Свабоды ў вёску Галошава Талачынскага раёну, а таксама агляд лістоў слухачоў у перадачы "Паштовая скрынка 111".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG