21 лютага Маскоўскі суд падчас разгляду пазову "Знамени Юности" стаў на бок дзяржаўнай газэты і абавязаў журналіста апублікаваць абвяржэньне на старонках выданьня за свой кошт і аплаціць дарожныя выдаткі.
Рэдакцыя выданьня "Знамя Юности" палічыла, што выказваньні ў СМІ Алеся Леўчука, карэспандэнта гэтай газэты па Берасьці, аб патрабаваньні ў нэгатыўным сьвятле напісаць пра падзеі на Плошчы-2010, пра апазыцыю, а пазьней -- заява, што яго звальняюць з рэдакцыі з палітычных прычынаў,нанесьлі ўрон дзелавой рэпутацыі газэты. Рэдакцыя накіравала пазоў ў суд Маскоўскага раёну Берасьця. Суд стаў на бок "Знамени Юности" і абавязаў Алеся Леўчука заплаціць 280 тысячаў рублёў за публікацыю абвяржэньня на старонках газэты і інтэрнэт-старонцы, 105 тысячаў за падачу пазову і каля 700 тысячаў за транспартныя выдаткі. Былы карэспандэнт не пагадзіўся з такім рашэньнем і накіраваў апэляцыю ў абласны суд:
"Я цалкам ня згодзен з тым рашэньнем, што было вынесена судом Маскоўскага раёну Берасьця. Таму спадзяюся праз абласны суд адмяніць гэты прысуд аб выплаце грошаў і публікацыі ў выданьні. Складана пакуль сказаць, што будзе на судовым пасяджэньні".
Алесь Ляўчук адзначае, што ў гэтай справе магчымыя чатыры варыянты рашэньня: або абласны суд адменіць пастанову суду Маскоўскага раёну, або адмовіць Алесю, магчыма, што будзе часткова задаволена скарга "Знамениpm Юности", а магчыма, што справу вернуць на разгляд іншаму суддзі Маскоўскага раёну Берасьця.
Юрыст "Знамени Юности" Глеб Ганчароў кажа, што рэдакцыя мае намер і надалей даводзіць сваю пазыцыю ў судовых ўстановах:
"Усе будзе выршацца на месцы. Рэдакцыя захоўвае сваю пазыцыю, мы яе будзем адстойваць у судзе і надалей. Мы Алеся не прасілі пісаць пра Плошчу".
Цягам апошніх двух месяцаў ў справе выданьня "Знамя Юности" супраць былога карэспандэнта было тры судовыя пасяджэньні. Абласны суд пачне разглядаць скаргу Алеся Леўчука 18 красавіка ў 9.30.
Рэдакцыя выданьня "Знамя Юности" палічыла, што выказваньні ў СМІ Алеся Леўчука, карэспандэнта гэтай газэты па Берасьці, аб патрабаваньні ў нэгатыўным сьвятле напісаць пра падзеі на Плошчы-2010, пра апазыцыю, а пазьней -- заява, што яго звальняюць з рэдакцыі з палітычных прычынаў,
Я цалкам ня згодзен з тым рашэньнем, што было вынесена судом Маскоўскага раёну Берасьця.
"Я цалкам ня згодзен з тым рашэньнем, што было вынесена судом Маскоўскага раёну Берасьця. Таму спадзяюся праз абласны суд адмяніць гэты прысуд аб выплаце грошаў і публікацыі ў выданьні. Складана пакуль сказаць, што будзе на судовым пасяджэньні".
Алесь Ляўчук адзначае, што ў гэтай справе магчымыя чатыры варыянты рашэньня: або абласны суд адменіць пастанову суду Маскоўскага раёну, або адмовіць Алесю, магчыма, што будзе часткова задаволена скарга "Знамениpm Юности", а магчыма, што справу вернуць на разгляд іншаму суддзі Маскоўскага раёну Берасьця.
Мы Алеся не прасілі пісаць пра Плошчу