Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: апазыцыя патрабуе выбараў


Кіраўнік сэрбскай прагрэсіўнай партыі Т.Нікаліч
Кіраўнік сэрбскай прагрэсіўнай партыі Т.Нікаліч
У Сэрбіі найбольш уплывовая апазыцыйная партыя праводзіць сёньня антыўрадавы мітынг з патрабаваньнямі правядзеньня датэрміновых выбараў.

Кіраўнік Сэрбскай прагрэсіўнай партыі Таміслаў Нікаліч заявіў напярэдадні, што да канца мітынгу "прэзыдэнту Тадычу нічога не застанецца, як прызначыць датэрміновыя выбары ".

Тадыч, які сустракаўся на гэтым тыдні з Нікалічам, заявіў, што вызначыць дату выбараў было немагчыма, пакуль Сэрбія не атрымала статусу кандыдата ў сябры ЭЗ пры канцы 2010 года.

З 2008 году ўлада ў Сэрбіі належыць кааліцыі, якая арыентаваная на больш хуткі ўступ у ЭЗ. У апошні час урад часта крытыкуюць ў сувязі з эканамічнымі праблемамі і вельмі павольным працэсам інтэграцыі з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG