Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО патрабуе больш самалётаў для лібійскай апэрацыі


 А.Расмусэн у Бэрліне
А.Расмусэн у Бэрліне
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сёньня заявіў, што альянс будзе працягваць апэрацыю ў Лібіі “так доўга, колькі спатрэбіцца”:
“Мы імкнемся прадставіць усе неабходныя рэсурсы і максымум апэрацыйнай гнуткасьці ў межах нашага мандату. Высокі тэмп апэрацый супраць санкцыянаваных цэляў будзе захоўвацца і мы будзем працягваць гэты напор так доўга, колькі спатрэбіцца”.

Расмусэн зрабіў гэтую заяву па заканчэньні сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў НАТО. Генсэк таксама дадаў, што НАТО патрабуе больш самалётаў для правядзеньня апэрацый. Пакуль да выкананьня паветраных удараў па цэлях у Лібіі далучыліся толькі шэсьць з 28 краінаў НАТО – Францыя, Вялікабрытанія, Канада, Галяндыя, Нарвэгія і Бэльгія. Парыж і Лёндан заклікаюць іншыя краіны далучыцца да апэрацыі супраць рэжыму Кадафі.
XS
SM
MD
LG