Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ: новыя санкцыі супраць Ірану


Эўразьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да 32-х іранскіх урадоўцаў, якія, паводле Брусэлю, адказныя за парушэньні правоў чалавека.

Рашэньне было прынятае на сёньняшняй нарадзе кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ ў Люксэмбурзе. Брытанскі міністар замежных спраў Вільям Хэйг назваў сытуацыю з правамі чалавека ў Іране "жудаснай".

Санкцыі прадугледжваюць абмежаваньні на замежныя паездкі і замарожваньне рахункаў прадстаўнікоў іранскага кіраўніцтва. У верасьні 2010 году аб аналягічных захадах абвясьцілі ЗША.

Акрамя таго па-ранейшаму дзейнічаюць санкцыі ЭЗ і ЗША ў дачыненьні да асобаў, зьвязаных зь ядзернай праграмай Тэгерану.
XS
SM
MD
LG