Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія і Ізраіль дапамогуць расьсьледаваць выбух у Менску


Афіцыйная пячатка ізраільскай выведкі Масад
Афіцыйная пячатка ізраільскай выведкі Масад
Вялікая Брытанія і Ізраіль прапанавалі Беларусі дапамогу ў расьсьледаваньні тэракту ў менскім мэтро. Пра гэта паведамляе БЕЛТА, са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка загадаў не адмаўляцца ад гэтай дапамогі, але нагадаў, што асноўная нагрузка ў расьсьледаваньні ўскладаецца на беларускія праваахоўныя органы.

Раней дапамогу расейскіх спэцслужбаў у пошуку выканаўцаў выбуху прапанавалі сваім беларускім калегам прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ўладзімір Пуцін.
XS
SM
MD
LG