Сябра рады грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў" Васіль Сіліверст з Калінкавічаў 4 красавіка атрымаў згоду дырэктара Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі чалавека Аляксандра Ражко на правядзеньне тут 23 красавіка сустрэчы ліквідатараў са спэцыялістамі.
"Спачатку мы хацелі правесьці такую сустрэчу ў Калінкавічах, але для нас там не знайшлося памяшканьня. У вызначаную дату будзем зьбіраць ліквідатараў з Калінкавічаў, Мазыра, Рэчыцы, каб прывезьці іх у Гомель і ў Цэнтры радыяцыйнай мэдыцыны атрымаць адказы на пытаньні, якія нас хвалююць", — паведаміў спадар Сіліверст, які й сам таксама ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Ліквідатар дамовіўся таксама ў абласной управе аховы здароўя на ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў абласной міжведамаснай экспэртнай рады вызначэньня прычыннай сувязі захворваньняў з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Багата ліквідатараў, які падоўгу працавалі ў 30-кілямэтровай зоне Чарнобыльскай АЭС, дзівяцца, чаму экспэртныя рады адмаўляюцца прызнаваць сувязь іхніх хваробаў ды інваліднасьці з працай і службай на заражаных радыяцыяй тэрыторыях. Зь іншага боку, вельмі шмат інвалідаў-чарнобыльцаў сярод чыноўнікаў.
У арганізацыі сустрэчы са спэцыялістамі Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны ліквідатарам дапамогуць некаторыя гомельскія грамадзкія арганізацыі.